Белорусский портал в Казахстане

Зборныя Беларусі-U17 па валейболе выйгралі залатыя медалі гульняў «Дзеці Азіі»



Мужчынская і жаночая юнацкія зборныя Беларусі па валейболе сталі пераможцамі спаборніцтваў у рамках VIII Міжнародных гульняў «Дзеці Азіі», якія праходзяць у Якуцку.

У спаборніцтвах дзяўчат наша каманда прайшла групавы этап без паражэнняў, абыграўшы аднагодак з Узбекістана, Кітая і Далёкаўсходняй федэральнай акругі з аднолькавым лікам 3:0. У паўфінале беларускі былі мацнейшыя за Сібірскую ФА (3: 0), а сёння ў вырашальным матчы дамагліся сухой перамогі над Уральскай ФА (25:23, 28:26, 25:21) і сталі чэмпіёнкамі, не прайграўшы ніводнага сэта за ўвесь турнір.

Праз пару гадзін поспех дзяўчат паўтарылі хлопцы, адолеўшы ў фінале каманду Сібірскай ФА з лікам 3:1 па партыях. Раней на папярэднім этапе зборная Беларусі — U17 атрымала чатыры вікторыі ў чатырох матчах - над Уральскай ФА (3:1), Якуціяй (3:0), Казахстанам (3:2) і Далёкаўсходняй ФА (3:0). На стадыі адной другой нашы юнакі прайшлі хлопчыкаў і дзяўчынак з Узбекістана (3:0).

Такім чынам, усяго на VIII Міжнародных гульнях «Дзеці Азіі» прадстаўнікі беларускай дэлегацыі заваявалі 78 узнагарод (27 залатых, 21 срэбраную і 30 бронзавых). У агульным медальным заліку наша каманда размясцілася на трэцім месцы з трыццаці, наперадзе толькі зборныя Узбекістана (36-31-21) і Сібірскай ФА (31-31-32).

Звязда, 6 ліпеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/6/74651
Текущая дата: 15.11.2024