Белорусский портал в Казахстане

Чэмпіянат Еўропы па фехтаванні ў Мінску адменены з-за каранавіруса



Чэмпіянат Еўропы ў фехтаванні 2020 года, які павінен быў прайсці ў Менску, скасаваны ў сувязі з эпідэміялагічным становішчам, паведамляе прэзідэнт Еўрапейскай канфедэрацыі фехтавання, шматразовы алімпійскі чэмпіён Станіслаў Пазнякоў.

«Чэмпіянат Еўропы 2020 года ў Мінску адменены ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. У адпаведнасці з рашэннем кангрэса EFC 2019 года наступны чэмпіянат Еўропы пройдзе ў 2021 годзе ў Плоўдзіве ў Балгарыі. Дакладная дата пакуль не вызначаная, але чэмпіянат павінен прайсці ў першай палове чэрвеня», — сказаў у гутарцы з журналістамі Станіслаў Пазнякоў.

Звязда, 10 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/65/56395
Текущая дата: 15.11.2024