Французскія баксёры атрымалі перамогу над сапернікамі з Украіны ў другі дзень міжнароднага турніру памяці Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава, які праходзіць у сталічным Палацы спорту.
Сустрэча французскіх і ўкраінскіх баксёраў завяршылася з лікам 7:2. Гэта другая перамога каманды Францыі. Напярэдадні яна пабіла іспанцаў - 4:2.
Беларуская каманда, якая ў першы дзень выйграла ва ўкраінцаў, у вячэрняй частцы другога спаборніцкага дня паспаборнічае з дружынай Іспаніі.
Заключныя паядынкі каманды правядуць 26 лістапада.
Камандны фармат турніру памяці Віктара Лівенцава выбраны ў гэтым годзе для таго, каб лідары зборнай Беларусі, якія рыхтуюцца да адбору на Гульні ў Токіа, атрымалі баявую практыку. Баі праходзяць у алімпійскіх вагавых катэгорыях - пяці ў жанчын і васьмі ў мужчын. Акрамя прызнаных лідараў баксіраваць атрымалі права і маладыя атлеты, якія будуць касцяком нацыянальнай каманды ў адборачным цыкле да галоўных стартаў чатырохгоддзя 2024 года ў Парыжы.
Ва ўмовах пандэміі спаборніцтвы праходзяць у адпаведнасці з патрабаваннямі, прыняты ўсе эпідэміялагічныя і санітарныя меры ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя і Міжнароднай федэрацыі бокса. Уваход гледачоў на трыбуны абмежаваны. Для аматараў бокса арганізавана анлайн-трансляцыя з месца падзей.
25 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
25 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/65/57176
Текущая дата: 25.12.2024