Два медалі заваявалі беларускія грацыі на чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы, які завяршыўся ў Кіеве. У мнагабор`і ў сеньёрак срэбра заваявала Аліна Гарнасько. Бронза - на рахунку Настассі Салас, паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Аліна Гарнасько была блізка да заваявання тытула мацнейшай грацыі кантынента, набраўшы за выступленні ў чатырох відах праграмы 100,900 бала. Адзначым, што за практыкаванні з булавамі беларуска атрымала найбольшую суму балаў сярод усіх прэтэндэнтак на медалі турніру - 26,550.
На жаль, ізраільцянка Лінай Ашрам, якая набрала аналагічную колькасць балаў па суме мнагабор`я, апярэдзіла беларуску за кошт выканання і стала чэмпіёнкай Еўропы. Што датычыцца Настассі Салас, то яна набрала 96,500 бала, апярэдзіўшы такіх зорак сусветнай мастацкай гімнастыкі, як Барана Калейн і Катрын Тасева з Балгарыі, ізраільцянку Ніколь Зелікман і ўкраінку Улада Нікольчанка.
Нагадаем, што раней беларускія спартсменкі выйгралі тры медалі па выніках юніёрскіх спаборніцтваў. Золата заваявала Дзіна Агішава, срэбра і бронза - у калекцыі Лізаветы Зоркінай.
Адзначым, што з-за каранцінных абмежаванняў у сталіцы Украіны не выступілі спартсменкі з Расіі і Італіі. На чэмпіянаце Еўропы ў Кіеве выступілі прадстаўніцы 23 нацыянальных каманд. Удзельніцы разыгралі 9 камплектаў узнагарод. Наступны еўрапейскі форум пройдзе ў Варне з 9 па 13 чэрвеня 2021 года.
30 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
30 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/65/57305
Текущая дата: 25.12.2024