З 7 лістапада паляўнічым дазволена здабываць зайца-беляка, зайца-русака, вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную, норку амерыканскую, андатру і тхара ляснога.
Паляванне на зайца-русака і зайца-беляка дазваляецца ў светлы час сутак як ружэйным, так і безружэйным спосабамі. Ружэйнае паляванне на зайцоў дазволена з засады, з падыходу, загонам. Дапускаецца прымяненне гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў са шротам, а таксама паляўнічых сабак усіх парод, пры безружэйным паляванні - хартоў і лоўчых птушак.
Ружэйнае паляванне на іншыя вышэйпералічаныя віды пушных жывёл дазволена ў светлы час сутак з падыходу, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі ўсіх парод, акрамя ганчакоў і хартоў. Дазволенымі прыладамі пры ружэйным паляванні з`яўляюцца гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы з выкарыстаннем патронаў са шротам, наразная паляўнічая зброя калібра 5,6 міліметра. Пры безружэйным паляванні дазволена прымяняць капканы і пасткі (акрамя петляў).
У Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету нагадалі, што пры паляванні на пушніну з гладкаствольнай зброяй паляўнічым забараняецца мець пры сабе патроны з карцеччу і кулямі. За іх нашэнне прадугледжаны штраф да 15 базавых велічынь, а пры паўторным парушэнні гэтай нормы - пазбаўленне права на паляванне.
Сяргей Расолька
Звязда, 2 лістапада 2020
Звязда, 2 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/66/56740
Текущая дата: 25.12.2024