Белорусский портал в Казахстане

Беларускі ўзялі дзве бронзы на турніры па фехтаванні на калясках у Францыі



Беларускія спартсменкі сталі прызёрамі міжнародных спаборніцтваў па фехтаванні на калясках у французскім Аранжы, паведамляе прэс-служба Мінспорту.

Удзел у турніры прынялі шасцёра беларускіх паралімпійцаў: чацвёра мужчын і дзве дзяўчыны. У фехтаванні на шпагах у жанчын бронзавым прызёрам стала Яна Шлыкава – на стадыі адной чацвёртай беларуска перамагла францужанку Стэфані Друа Малармэ, а ў паўфінале саступіла будучай чэмпіёнцы Трыніці Лоўціэн з Канады.

Таксама бронзавы медаль у фехтаванні на шаблях заваявала Кацярына Мышко. У чвэрцьфінале наша спартсменка была мацнейшая за Марго Фурмон з Францыі, але ў наступным крузе прайграла яе суайчынніцы Эноры Тар’ю. Перамогу ў шаблістак атрымала брытанка Джэма Коліс.

У мужчынскіх спаборніцтвах беларусы Мацвей Дамарацкі і Іван Ажгірэй трапілі ў васьмёрку лепшых у рапірыстаў, а Руслан Зімніцкі і Данііл Савянок увайшлі ў топ-8 у фехтаванні на шаблях.

Звязда, 24 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/7/74528
Текущая дата: 15.11.2024