Міністэрства лясной гаспадаркі звяртае ўвагу зацікаўленых на прыняцце пастановы, якая змяняе тэрміны палявання, прадугледжаныя Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, у паляўнічых гаспадарках Гомельскай вобласці ў 2020 годзе.
Так, паляванне на глушца і цецерука дазволена з 20 сакавіка па 30 красавіка, гусака белалобага, гуся-гуменніка, гуся шэрага, казаркі канадскай, крыжанкі, свіязі, гогаля, шыраканоскі, чэрнеці чырвонагаловай, чэрнеці чубатай, чырка-траскунка, чырка-свістунка, качкі шэрай - з другой суботы сакавіка па 30 красавіка, слонку - з трэцяй суботы сакавіка па 30 красавіка.
Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь і ўступае ў сілу праз пяць дзён.
Як ужо паведамлялася раней, прычынай змянення тэрмінаў палявання ў Гомельскай вобласці паслужыла складаная пажаранебяспечная абстаноўка ў лясным фондзе, а таксама абмежаванні на наведвання лясоў.
Сяргей Расолька
Звязда, 23 красавіка 2020
Звязда, 23 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/70/53000
Текущая дата: 15.11.2024