Зборная Беларусі займае 13-е месца ў абноўленым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF). Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце арганізацыі.
Беларусы змаглі палепшыць сваю ранейшую пазіцыю ў рэйтынгу, набраўшы 2545 пунктаў і апярэдзіўшы французскую дружыну (2540).
Што датычыцца лідараў, то імі па-ранейшаму застаюцца канадцы, у якіх 3470 пунктаў. На 70 пунктаў менш у каманды Расіі, якая ідзе следам. Замыкаюць тройку мацнешых фіны (3345). Таксама ў дзясятцы мацнейшых шведы (3325), чэхі (3200), амерыканцы (3140), немцы (3090), швейцарцы (3060), славакі (2835) і дружына з Латвіі (2810).

З 27 па 30 жніўня ў Браціславе пройдзе кваліфікацыйны турнір на Гульні-2022 у Групе D. Беларуская лядовая дружына паспаборнічае за адзіную пуцёўку з хакеістамі Славакіі, Аўстрыі, Польшчы і Латвіі.
24 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
24 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/70/53033
Текущая дата: 15.11.2024