Хакеісты мінскага "Юнацтва" перамаглі салігорскі "Шахцёр" у чацвёртым паядынку фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі - 3:0 (2:0, 0:0, 1:0). Цяпер лік у серыі да чатырох перамог стаў 3:1 на карысць мінчан.
Процістаянне прайшло ў Салігорску на лёдзе спартыўна-відовішчнага комплексу "Лядовы палац спорту".
Гаспадары лядовай пляцоўкі дынамічна пачалі матч, атакуючы галкіпера "Юнацтва". Аднак рэалізаваць задуманае "гарнякам" не ўдалося. На 18-й мінуце гульні нападаючы мінчан Усевалад Кашкар рэалізаваў большасць і адкрыў лік. Праз 26 секунд яго падтрымаў партнёр па камандзе форвард Максім Парфеявец - 2:0.
У другім перыядзе мінчане паспрабавалі павялічыць перавагу, гуляючы ў зоне "Шахцёра". "Гарнякі" абараняліся, зрэдку контратакуючы. Ніводнай камандзе не ўдалося закінуць гол.
Пасля другога перапынку мінчане прадоўжылі прэсінгаваць "Шахцёр". Гаспадары зрэдку адказвалі "Юнацтву" агрэсіўнай гульнёй, але зламаць наступленне гасцей не змаглі. На 45-й мінуце матчу Усевалад Кашкар аформіў дубль, давёўшы лік на табло да трох шайбаў. "Гарнякі" да канца гульні так і не змаглі "размачыць" лік.
У першым процістаянні шматразовыя чэмпіёны Беларусі перамаглі "Шахцёр" з лікам 5:1, а ў другім паядынку "гарнякам" удалося ўзяць рэванш - 3:2. У трэцім проціборстве ў Салігорску вікторыю святкавалі мінчане - 2:1.
Наступная сустрэча пройдзе ў Мінску 3 красавіка і пачнецца ў 19.00. Прамую трансляцыю матчу можна будзе паглядзець на тэлеканале "Беларусь 5". Потым, калі спатрэбіцца, паядынкі будуць праходзіць па чарзе на пляцоўках абодвух клубаў да чатырох перамог адной з каманд.
Наступная сустрэча пройдзе ў Мінску 3 красавіка і пачнецца ў 19.00. Прамую трансляцыю матчу можна будзе паглядзець на тэлеканале "Беларусь 5". Потым, калі спатрэбіцца, паядынкі будуць праходзіць па чарзе на пляцоўках абодвух клубаў да чатырох перамог адной з каманд.
Хакеісты "Юнацтва" з`яўляюцца васьміразовымі чэмпіёнамі краіны, а іх сапернікі ўсяго адзін раз станавіліся ўладальнікамі золата. У рашаючых серыях за чэмпіёнскі тытул "Юнацтва" і "Шахцёр" сустракаліся тройчы: мінчане перамагалі два разы ў 2010 (4:3) і 2016 гадах (4:1), а ў 2015 годзе салігорскія хакеісты выйгралі залатую серыю з сухім лікам 4:0.
Па выніках рэгулярнага чэмпіянату гэтага сезона "Юнацтва" ўпэўнена заняло першае месца, а "Шахцёр" фінішаваў трэцім, прапусціўшы наперад гродзенскі "Нёман".
2 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
2 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/71/52403
Текущая дата: 15.11.2024