Аб гэтым паведамілі ў асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".
Старт 30-га чэмпіянату Беларусі па футболе не будзе адкладзены з-за распаўсюджвання каранавіруса.
Матчы першага тура юбілейнага нацыянальнага першынства адбудуцца 19-22 сакавіка і пройдуць у стандартным рэжыме. Такое рашэнне прыняло 17 сакавіка кіраўніцтва АБФФ па выніках відэаканферэнцыі і кансультацый з удзелам УЕФА, прысвечаных праблеме распаўсюджвання COVID-19. Асацыяцыя адсочвае эпідэміялагічную сітуацыю і пры неабходнасці прыме патрэбныя меры засцярогі.
У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі выступяць 16 каманд, якія правядуць двухкругавы турнір з матчамі дома і ў гасцях.
18 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
18 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/72/52089
Текущая дата: 15.11.2024