Беларускі біятланіст Сяргей Бачарнікаў стаў першым пераможцам чэмпіянату Еўропы, які стартаваў у "Раўбічах".
Беларускі спартсмен прайшоў дыстанцыю суперспрынту за 14 мін 12,8 сек (0+2). Другім стаў Адам Вацлавек з Чэхіі (адставанне 0,4 сек, 0+3), бронза ва ўкраінца Дзмітрыя Підручнага (0,5 сек, 1+2).
Астатнія беларускія біятланісты паказалі наступныя вынікі: Віктар Крыўко - 10-е месца, Антон Смольскі - 11-е. Усяго ў фінальнай гонцы суперспрынту стартавалі 30 страляючых лыжнікаў.
У праграме чэмпіянату Еўропы таксама супермікст і змешаная эстафета - 27 лютага, мужчынскія і жаночыя спрынты - 29 лютага. Завершацца спаборніцтвы 1 сакавіка гонкамі праследавання.
Кантынентальнае першынство было перанесена ў "Раўбічы", паколькі з-за цёплага надвор`я ў Эстоніі арганізатары не змаглі гарантаваць умовы, неабходныя для мерапрыемства. Міністэрства спорту і турызму Беларусі, а таксама прадстаўнікі РЦАП "Раўбічы" заявілі аб гатоўнасці прыняць форум.
26 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
26 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/73/51892
Текущая дата: 15.11.2024