Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Беларускія спартсменкі Хрысціна Ціманоўская і Алена Пасечнік заваявалі дзве срэбныя ўзнагароды на міжнародных турнірах па лёгкай атлетыцы, якія прайшлі ў Францыі і Германіі.
Хрысціна Ціманоўская на спаборніцтвах Meeting Metz Moselle Athlelor прабегла дыстанцыю 60 м за 7,28 сек. і размясцілася на другой пазіцыі падагульняючага пратакола. Лепшы рэзультат паказала прадстаўніца Гамбіі Джына Бас (7,21 сек.). Трэцяе месца заняла спартсменка з Балгарыі Іна Яфцімава (7,41 сек.).
Яшчэ адна беларуска, якая выступае ў штурханні ядра, Алена Пасечнік на спаборніцтвах у нямецкім горадзе Засніц таксама заваявала срэбны медаль. Беларуска адправіла снарад на 18 м. Залатая ўзнагарода на рахунку прадстаўніцы Ямайкі Даніэль Томас-Дод (18,31 м). На трэцюю прыступку п`едэстала гонару падымалася Джулія Рытэр з Германіі - 17,11 м.
10 лютага 2020, Мінск
Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА
10 лютага 2020, Мінск
Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/74/51743
Текущая дата: 15.11.2024