Белорусский портал в Казахстане

Беларус Мікіта Вайлупаў уваходзіць у лік лепшых бамбардзіраў гандбольнага чэмпіянату Еўропы



Перад заключнымі матчамі асноўнага этапу гандбольнага чэмпіянату Еўропы беларус Мікіта Вайлупаў уваходзіць у лік лідараў бамбардзірскай гонкі.

Пасля шасці праведзеных матчаў на асабовым рахунку беларуса 35 мячоў. На першай пазіцыі нарвежац, які закінуў 42 мячы, другім ідзе аўстрыйскі гандбаліст Нікола Білык, у якога 39 дакладных кідкоў. Лінейны беларускай каманды Арцём Каралёк закінуў 30 мячоў і таксама ўваходзіць у топ-6 лепшых снайпераў кантынентальнага першынства.

Зборнай Беларусі засталося правесці на чэмпіянаце Еўропы толькі адзін паядынак - 22 студзеня ў Вене супраць каманды Аўстрыі. 20 студзеня беларусы ўступілі дзеючым чэмпіёнам кантынента іспанцам (28:37), а аўстрыйцы прайгралі нямецкай камандзе (22:34). Акрамя таго, харваты адолелі чэхаў з мінімальнай перавагай у ліку - 22:21.

Турнірнае становішча ў групе I: Іспанія - 8 ачкоў, Харватыя - 8, Аўстрыя - 2, Германія - 2, Беларусь - 2, Чэхія - 0. Харваты і іспанцы ўжо забяспечылі сабе выхад у паўфінал.

У групе II, якая базіруецца ў шведскім Мальмё, сустрэчы перадапошняга тура пройдуць сёння вечарам: Партугалія - Славенія, Нарвегія - Ісландыя, Венгрыя - Швецыя. Турнірнае становішча: Нарвегія - 6, Венгрыя - 4, Славенія - 4, Ісландыя - 2, Партугалія - 2, Швецыя - 0.

Пасля завяршэння асноўнага этапу ў паўфінал выйдуць па дзве лепшыя каманды з дзвюх груп.

21 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/76/51436
Текущая дата: 15.11.2024