Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі плавання.
Беларускія спартсмены заваявалі сем узнагарод (2 залатыя, 3 срэбныя і 2 бронзавыя) на першым этапе турніру FFN Golden Tour Camille Muffat па плаванні, які прайшоў у французскай Ніцы.
На вышэйшую прыступку п`едэстала гонару ўзнімаліся беларусы Яўген Цуркін, які пераадолеў дыстанцыю 50 м батэрфляем за 23,74 сек, і Аліна Змушко на 50 м брасам (31,44 сек).
Срэбныя ўзнагароды на рахунку Настассі Шкурдай (100 м батэрфляем), Яўгена Цуркіна (100 м батэрфляем) і Аліны Змушко (100 м брасам).
На трэцяй пазіцыі падагульняючага пратакола размясціліся Рыгор Пякарскі (50 м батэрфляем) і Віктар Стасяловіч (50 м на спіне).
Удзел у турніры прынялі больш як 500 атлетаў.
Спаборніцтвы прайшлі ў 50-метровым басейне. Наступны этап спаборніцтваў FFN Golden Tour Camille Muffat 2020 пройдзе ў Марсэлі 22-24 сакавіка.
10 лютага 2020, Мінск
Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА
10 лютага 2020, Мінск
Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/76/51745
Текущая дата: 27.12.2024