Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму.
У 2019 годзе беларускія спартсмены заваявалі 846 медалёў на вялікіх міжнародных турнірах - чэмпіянатах і Кубках свету і Еўропы.
Сярод заваяваных узнагарод 250 залатых, 278 сярэбраных і 318 бронзавых. У дысцыплінах праграмы Алімпійскіх гульняў у скарбонцы беларускіх атлетаў 10 медалёў, з якіх тры залатыя, чатыры срэбныя і тры бронзавыя.
Чэмпіёнамі планеты ў алімпійскіх відах у 2019 годзе сталі фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская, Вольга Сілкіна (сучаснае пяцібор`е) і дуэт байдаркі-двойкі Марына Літвінчук / Вольга Худзенка.
На чэмпіянатах Еўропы беларусы ў алімпійскіх відах спорту заваявалі 46 узнагарод (10, 20, 16). Да галоўнага старту наступнага года - XXXII летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа - падрыхтоўку вядуць 278 беларускіх атлетаў па 28 відах спорту. Цяпер у беларусаў 66 алімпійскіх ліцэнзій у 14 відах спорту.
Адбор на такійскія Гульні ў некаторых дысцыплінах завершыцца ў чэрвені 2020 года. Алімпіяда ў японскай сталіцы пройдзе з 24 ліпеня па 9 жніўня.
31 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/77/51125
Текущая дата: 15.11.2024