Белорусский портал в Казахстане

Кірыл Альшэўскі стаў галоўным трэнерам БАТЭ



Кірыл Альшэўскі стаў галоўным трэнерам футбалістаў барысаўскага БАТЭ. На гэтай пасадзе ён змяніў Аляксея Багу.

У праведзеным чэмпіянаце Беларусі барысаўчане занялі другое месца і ўпершыню з 2013 года не змаглі заваяваць залатыя медалі, уступіўшы першынство брэсцкаму "Дынама".

У мінулым сезоне Кірыл Альшэўскі быў настаўнікам дубліруючага складу БАТЭ, які стаў чэмпіёнам краіны сярод рэзервістаў. Да гэтага ён трэніраваў юніёрскія і юнацкія зборныя Беларусі.

Акрамя таго, у 2009 годзе Кірыл Альшэўскі, якому ў студзені споўніцца 38 гадоў узначальваў дубль мінскага "Дынама", а затым нядоўга працаваў галоўным трэнерам асноўнай каманды.

31 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/77/51127
Текущая дата: 15.11.2024