Белорусский портал в Казахстане

Петрышэнка абмеркаваў з кіраўніком ФІДЕ падрыхтоўку да Сусветнай шахматнай алімпіяды ў Беларусі



Аб гэтым паведамляе сайт урада.

Намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка абмеркаваў з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі шахмат (ФІДЕ) Аркадзем Дварковічам пытанні арганізацыі і правядзення ў Беларусі Сусветнай шахматнай алімпіяды 2022 года, а таксама Кубка свету па шахматах сярод жанчын (2020 год) і Кубка свету па шахматах сярод мужчын (2021 год).

Сусветная шахматная алімпіяда - буйнейшае каманднае спаборніцтва шахматыстаў краін - членаў ФІДЕ, якое праводзіцца з 1927 года кожныя два гады. У ёй прымаюць удзел больш за 1000 спартсменаў са 180 краін свету.

Абмяркоўваліся таксама пытанні развіцця шахмат у Беларусі, у тым ліку падрыхтоўкі нацыянальных кваліфікаваных суддзяў па шахматах і атрыманне імі міжнароднай кваліфікацыі, пытанні рэалізацыі праекта "Шахматы ў школе".

3 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/81/50065
Текущая дата: 15.11.2024