Арганізацыйны камітэт зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне прадставіў афіцыйны талісман спаборніцтваў. Ім стала панда па імені Бін Двэнь Двэнь, паведамляецца ў Twitter-акаўнце Алімпіяды-2022.
"Бін Двэнь Двэнь - афіцыйны талісман зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне 2022 года, - гаворыцца ў паведамленні. - У касцюме з лёду, з залатым сэрцам і любоўю да ўсіх зімовых відаў спорту панда гатова падзяліцца сапраўдным духам Алімпіяды з усім светам".
Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне пройдуць з 4 па 20 лютага 2022 года.
17 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне пройдуць з 4 па 20 лютага 2022 года.
17 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/82/49838
Текущая дата: 15.11.2024