Белорусский портал в Казахстане

Вызначыліся склады груп футбольнай Лігі Еўропы



У Манака 30 жніўня прайшло лёсаванне групавога этапу футбольнай Лігі Еўропы.

Футбалісты казахстанскай "Астаны" з беларусам Іванам Маеўскім у складзе, якія выбілі з турніру барысаўскі БАТЭ, трапілі ў групу L разам з англійскім "Манчэстэр Юнайтэд", галандскім "Алкмарам" і сербскім "Партызанам".

Маскоўскі ЦСКА пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста Віктара Ганчарэнкі выступіць у групе Н, дзе яго сапернікамі будуць венгерскі "Ферэнцвараш" з беларускім форвардам Мікалаем Сігневічам, іспанскі "Эспаньёл" і балгарскі "Лудагорац".

Яшчэ адзін расійскі клуб "Краснадар", капітанам якога з`яўляецца беларускі абаронца Аляксандр Мартыновіч, згуляе ў квартэце С разам з іспанскім "Хетафе", швейцарскім "Базэлем" і турэцкім "Трабзонспорам".

Склады астатніх папярэдніх груп ЛЕ:

А - "Севілья" (Іспанія), АПОЭЛ (Кіпр), "Дзюдэланж" (Люксембург), "Карабах" (Азербайджан);

В - "Дынама" (Украіна), "Капенгаген" (Данія), "Мальмё" (Швецыя), "Лугана" (Швейцарыя);

D - "Спортынг" (Партугалія), ПСВ (Нідэрланды), "Русенбарг" (Нарвегія), ЛАСК (Аўстрыя);

Е - "Лацыа" (Італія), "Селтык" (Шатландыя), "Рэн" (Францыя), "Клуж" (Румынія);

F - "Арсенал" (Англія), "Айнтрахт" (Германія), "Стандард" (Бельгія), "Гімарайнш" (Партугалія);

G - "Янг Бойз" (Швейцарыя), "Феенаард" (Нідэрланды), "Глазга Рэйнджэрс" (Шатландыя), "Порту" (Партугалія);

I - "Вольфсбург" (Германія), "Гент" (Бельгія), "Сент-Эцьен" (Францыя), "Александрыя" (Украіна);

J - "Рома" (Італія), "Барусія" (Мёнхенгладбах, Германія), "Вольфсберг" (Аўстрыя), "Істанбул" (Турцыя);

K - "Вулверхэмптан" (Англія), "Слован" (Славакія), "Брага" (Партугалія), "Бешыкташ" (Турцыя).

Сустрэчы групавога этапу пройдуць з 19 верасня па 12 снежня. У 1/16 фіналу трапяць па дзве лепшыя каманды з 12 квартэтаў ЛЕ, а таксама 8 клубаў, якія фінішуюць трэцімі ў групах Лігі чэмпіёнаў.

Стадыя плэй-оф стартуе 20 лютага 2020 года, а фінальны матч Лігі Еўропы адбудзецца 27 мая ў польскім Гданьску.

30 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/83/49543
Текущая дата: 15.11.2024