Белорусский портал в Казахстане

Танкавы біятлон 2019: беларусы заваявалі срэбра на фінальным этапе



Раней беларусы заваёўвалі тут дзве бронзы ў 2013 і 2018 гадах.

Беларуская каманда заваявала сярэбраную ўзнагароду на фінальным этапе "Танкавага біятлона 2019", які завяршыўся напярэдадні ў падмаскоўным Алабіна. Гэта першы раз у гісторыі гэтых спаборніцтваў, калі нашым удалося падняцца на другую прыступку пастамента.

Каманда Беларусі стартавала трэцяй, у ходзе спаборніцтваў яна паказала добрую стральбу і кіраванне, дзякуючы чаму нашы танкісты і змаглі стаць у выніку другімі. Экіпаж прайшоў трасу за 1 гадзіну 41 хвіліну і 19 секунд. Перамагла ў спаборніцтвах каманда Расіі з вынікам 1 гадзіна 33 хвіліны 20 секунд (гэта, дарэчы, рэкорд).

Бронза дасталася танкістам з Казахстана.

Адзначым, што спаборніцтвы па танкавым біятлоне праводзяцца сярод экіпажаў баявых машын у мастацтве кіравання і стральбы з асноўнай і дадатковай зброі. Гэта адзін з відаў спаборніцтваў на армейскіх міжнародных гульнях. У гэты раз спаборніцтвы па танкавым біятлоне доўжыліся два тыдні, удзельнічалі ў іх 23 каманды (12 - у першым дывізіёне, тут была і Беларусь, астатнія - у другім).

Мінск, 18 жніўня 2019 -
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/85/49282
Текущая дата: 15.11.2024