Белорусский портал в Казахстане

Дзмітрый Марфушкін заваяваў бронзу ў скачках з шастом на ЕЮАФ у Баку



Лёгкаатлет Дзмітрый Марфушкін заваяваў бронзавы медаль у скачках з шастом на XV Летнім Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі (ЕЮАФ) у Баку.

У сваёй лепшай спробе Дзмітрый пераадолеў вышыню на адзнацы 4 м 80 см з першай спробы. Другое месца заняў фінскі атлет Юха Аласаары - 4 м 90 см, а чэмпіёнам алімпійскага фестывалю стаў Энтані Аміраці з Францыі - 4 м 95 см.

Бронзавы медаль Дзмітрыя Марфушкіна дзявяты ў зборнай Беларусі ў Баку. Раней восем узнагарод (дзве залатыя і шэсць бронзавых) заваявалі прадстаўнікі барацьбы.

У сектары для кідання молата беларуска Марыёла Букель заняла чацвёртае месца - 68 м 85 см, а першае ў Сіі Касонен з Фінляндыі 72 м 35 см. Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль завершыцца ў Баку 27 ліпеня.

26 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/86/48934
Текущая дата: 15.11.2024