Белорусский портал в Казахстане

Беларуска Настасся Шкурдай выйшла ў фінал юніёрскага ЧС па плаванні на 50 м батэрфляем



Беларуская плыўчыха Настасся Шкурдай выйшла ў фінал чэмпіянату свету сярод юніёраў, які праходзіць у Будапешце (Венгрыя), на дыстанцыі 50 м батэрфляем.

Беларуска паказала першы рэзультат, пераадолеўшы дыстанцыю за 25,85 сек. Другой дакранулась да борціка басейна спартсменка з ЗША Клэр Курзан (26,07 сек), трэцяй фінішавала яе партнёрка па камандзе Торы Хуске (26,24 сек).

Фінальныя заплывы на дыстанцыі 50 м батэрфляем, куды трапілі восем мацнейшых плыўчых па выніках кваліфікацый, пройдуць сёння. Завершыцца юніёрскі сусветны форум па плаванні 25 жніўня.

23 жніўня 2019, Мінск
Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/86/49364
Текущая дата: 29.12.2024