Белорусский портал в Казахстане

Мінскае "Дынама" завяршыла выступленне ў Лізе Еўропы



Футбалісты мінскага "Дынама" завяршылі выступленне ў Лізе Еўропы, уступіўшы ў першым кваліфікацыйным раўндзе латвійскай "Ліепаі".

Першую палову дамашняй сустрэчы мінчане правялі вельмі непераканаўча. Госці скарысталіся гэтым, і на 10-й мінуце гульні Дан Спатару паразіў вароты Максіма Плотнікава.

У астатні да перапынку час дынамаўцы толькі пару-тройку разоў пагражалі варотам Валянціна Ралькевіча, але поспеху не дабіліся.

У другім тайме падапечныя Сяргея Гурэнкі пачалі гуляць больш актыўна, але зноў іх атакі не прывялі да гола. На 70-й мінуце госці скарысталіся чарговай памылкай абароны "Дынама", і бразілец Дадо забіў другі мяч.

Толькі на другой кампенсаванай мінуце дынамаўцы змаглі адквітаць адзін мяч, але на большае часу не хапіла - 2:1 на карысць "Ліепаі".

Першая гульня, якая адбылася тыдзень таму на полі латвійскай каманды, завяршылася ўнічыю - 1:1.

У галоўным кантынентальным турніры Лізе чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ прабіўся ў 2-і кваліфікацыйны раўнд і згуляе з нарвежскім "Русенборгам".

19 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/87/48815
Текущая дата: 15.11.2024