Белорусский портал в Казахстане

Кацярына Галкіна выйграла бронзу ў турніры па мастацкай гімнастыцы ІІ Еўрапейскіх гульняў



Кацярына Галкіна заняла трэцяе месца ў спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў індывідуальным мнагабор`і на II Еўрапейскіх гульнях.

Па выніках чатырох відаў праграмы (мяч, булавы, стужка і абруч) адзін з лідараў беларускай каманды атрымала ад суддзяў 79,300 бала.

У выступленні з мячом на дыване "Мінск-Арэны" беларуска дапусціла дзве памылкі, якія ёй не дазволілі разлічваць на больш высокую суму ачкоў.

Залаты медаль у мнагабор`і заваявала адзін з лідараў сусветнага сезона Дзіна Аверына з Расіі - 87,750.

Другое месца ў Лінай Ашрам з Ізраіля - 84,700.

Кацярына Галкіна прадоўжыла слаўныя традыцыі беларускай мастацкай гімнастыкі. На Еўрапейскіх гульнях у Баку Меліціна Станюта таксама стала бронзавым прызёрам у мнагабор`і.

22 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/89/48572
Текущая дата: 15.11.2024