Белорусский портал в Казахстане

Беларусы Артур Белякоў і Вольга Мельнік перамаглі ў акрабатыцы на ІІ Еўрапейскіх гульнях



Беларусы Артур Белякоў і Вольга Мельнік перамаглі ў акрабатыцы ў балансавых практыкаваннях сярод змешаных пар на II Еўрапейскіх гульнях.

Сваю праграму яны выконвалі ў ліку апошніх удзельнікаў і ўдастоіліся ад арбітраў 29,490 бала. 

На другім радку падагульняючага пратакола размясціліся расіяне Вікторыя Аксёнава і Кірыл Старцаў - 29,230, бронза ў Абдулы Аль-Машайхі і Гурбанлі Рухідзіл з Азербайджана (28,160).

У "Мінск-Арэне" ў дынамічных практыкаваннях беларускія спартсмены сёння заваявалі таксама бронзавую ўзнагароду.

Спаборніцтвы ў акрабатыцы на II Еўрапейскіх гульнях прадоўжацца 23 чэрвеня. Атлеты ў мнагабор`і разыграюць медалі сярод жанчын і ў змешаных парах.

22 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/89/48583
Текущая дата: 15.11.2024