Белорусский портал в Казахстане

Беларускія валейбалісты занялі другое месца ў залатой Еўралізе



Мужчынская зборная Беларусі па валейболе 22 чэрвеня заняла другое месца ў залатой Еўралізе.

У фінале гэтага прэстыжнага турніру ў Таліне падапечныя Віктара Бекшы ўступілі ў трох партыях камандзе Турцыі - 0:3 (16:25, 21:25, 19:25).

Сапернікі беларусаў вызначыліся добрай падачай і не ўступілі ў нападзенні.

Бронзавымі прызёрамі Еўралігі сталі валейбалісты Нідэрландаў, якія ў трох партыях перамаглі Эстонію. Для мужчынскай зборнай Беларусі па валейболе другое месца ў залатой Еўралізе - найбольш значны поспех.

Гэты рэзультат дасць магчымасць згуляць падапечным Віктара Бекшы ў пераходным турніры Лігі Нацый, які пройдзе 3-4 ліпеня ў Любляне.

23 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/89/48587
Текущая дата: 15.11.2024