Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка згуляе з полькай Ігай Свёнтак у вырашальным паядынку турніру WTA-1000 у Рыме.
Роўна два тыдні таму два лідары сусветнага рэйтынгу ў фінале турніру ў Мадрыдзе паказалі цудоўную гульню, у якой першая ракетка планеты за тры гадзіны адолела беларуску — 7:5, 4:6, 7:6 (9:7). Гэта была сёмая перамога Свёнтак у дзесяці процістаяннях з Сабаленка. Для 26-гадовай беларускі сённяшні фінал будзе 28-м у прафесійнай кар’еры, у 14 з іх яна перамагала.
Фінальны матч мужчынскага турніру ў італьянскай сталіцы адбудзецца заўтра — за чэмпіёнскі тытул пазмагаюцца прадстаўнік Германіі Аляксандр Звераў (5-ы нумар рэйтынгу АТР) і чылійскі тэнісіст Нікалас Хары (24).
Звязда, 18 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/9/74149
Текущая дата: 15.11.2024