Белорусский портал в Казахстане

Першы матч у сезоне Сабаленка згуляе з Марыяй, Азаранка - з Уільямс



Беларускія тэнісісткі пачнуць новы сезон у апошні дзень адыходзячага года.

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка правядзе першы ў новым сезоне супраць немкі Таццяны Марыі на турніры ў кітайскім Шэньчжэне.

Асноўная сетка турніру з прызавым фондам 626 тысяч долараў стартуе 31 снежня. У першым крузе спаборніцтваў беларуска згуляе супраць прадстаўніцы Германіі Таццяны Марыі. У выпадку поспеху Сабаленка выйдзе на пераможцу ў пары Кацярына Аляксандрава (Расія) - Даліла Якуповіч (Славенія).

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка таксама 31 снежня правядзе свой першы матч у новым сезоне. На турніры, прызавы фонд якога складае 225 тысяч долараў, у новазеландскім Оклендзе Азаранка пазмагаецца з амерыканкай Вінус Уільямс.

Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч адкрые сезон-2019 у аўстралійскім Брысбене (прызавы фонд 900 тысяч долараў). Яе саперніцай стане пераможца кваліфікацыйнага раўнду. А ў другім крузе першынства Сасновіч можа сустрэнецца з украінкай Элінай Світолінай. Дарэчы, тэнісісткі год таму гулялі ў фінале гэтага ж турніру, тады мацней была прадстаўніца Украіны.

Sputnik, 29 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/91/46323
Текущая дата: 19.05.2024