Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 15 красавіка на пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
На пасяджэнне Выканкама, у прыватнасці, вынесены пытанні гатоўнасці краіны і беларускіх спартсменаў да маштабнай спартыўнай падзеі.
"Да нас у гэтыя дні будзе прыкавана пільная ўвага сусветнай супольнасці. Задача - не толькі правесці Гульні на самым высокім узроўні. Мы павінны чарговы раз паказаць, што на нашай зямлі створаны камфортныя і, што немалаважна, бяспечныя ўмовы для жыцця і самарэалізацыі чалавека", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што для падрыхтоўкі Еўрапейскіх гульняў створаны аргкамітэт на чале з прэм`ер-міністрам, выдзяляюцца неабходныя фінансавыя сродкі.
"Спартыўныя аб`екты, тэлекамунікацыі, дарожная сетка, пасажырскі транспарт, студэнцкая вёска - усё павінна адпавядаць самым высокім стандартам. Як мне дакладваюць, пытанні вырашаюцца аператыўна. Мадэрнізацыя задзейнічанай інфраструктуры ідзе згодна з планам. Разам з тым хацелася б на гэту тэму сёння прадметна пагаварыць", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што чакае канкрэтных прапаноў па ўсіх незавершаных будоўлях, закупках інвентару і абсталявання, прыцягненні дадатковых сіл і сродкаў. "Была пастаўлена задача строга кантраляваць расходы, забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне ўсяго закупленага абсталявання, аўтапарку, пабудаваных аб`ектаў пасля завяршэння Гульняў. Як выконваюцца гэтыя патрабаванні?" - пацікавіўся беларускі лідар.
15 красавіка 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
15 красавіка 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/96/47601
Текущая дата: 29.12.2024