Белорусский портал в Казахстане

Французская спартыўная пара заваявала залаты медаль у парным катанні на ЧЕ ў Мінску



Французская спартыўная пара Ванэса Джэймс і Морган Сіпрэ заваявалі залатую ўзнагароду на чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні ў Мінску.

Выступленне дуэта суддзі ацанілі ў 225,66 бала. На другую прыступку п`едэстала ўзняліся дзеючыя чэмпіёны Еўропы 2018 года расіяне Яўгенія Тарасава і Уладзімір Марозаў - 218,82 ачка.

Бронзавую ўзнагароду заваявалі іх партнёры па камандзе Аляксандра Байкова і Дзмітрый Казлоўскі - 205,28 бала.

Сёння на лёд "Мінск-Арэны" выйдуць танцавальныя пары, у тым ліку беларусы Ганна Кублікава і Юрый Гуліцкі.

Адвольная праграма ў адзіночным катанні ў мужчын пройдзе ў суботу, 26 студзеня. Па яе выніках будуць разыграны медалі ў мужчынскім адзіночным катанні. Завершыцца кантынентальны форум 27 студзеня маштабным гала-паказам.

25 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/99/46707
Текущая дата: 15.11.2024