Белорусский портал в Казахстане

Кубак свету ФІФА ўпершыню прыбудзе ў Мінск 13 лютага



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Беларускія аматары спорту ўпершыню змогуць дакрануцца да галоўнага трафея сусветнага футбола - Кубка свету 13 лютага.

Кубак планеты прыбудзе ў Мінск з Вены ў час глабальнага сусветнага тура, які ўключае 91 горад у 51 краіне на ўсіх кантынентах. У беларускай сталіцы галоўны футбольны трафей будзе выстаўлены з 15.00 да 22.00 у спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club.

З Мінска Кубак свету адправіцца ў Сафію.

6 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/1/42439
Текущая дата: 02.05.2024