Белорусский портал в Казахстане

Пячэрскі лесапарк прыняў "Магілёўскую лыжню - 2018"



Зімовае спартыўнае свята "Магілёўская лыжня - 2018" прайшло 17 лютага ў Пячэрскім лесапарку.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел амаль 1000 лыжнікаў. Акрамя спартыўнага складніка арганізатары свята падрыхтавалі культурна-забаўляльную праграму з удзелам творчых калектываў горада.

Гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства частавалі салдацкай кашай з гарачым чаем. Арганізатарам спаборніцтваў з`яўляецца Магілёўскі гарвыканкам.

БЕЛТА, 17 лютага 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/1/42594
Текущая дата: 07.05.2024