Белорусский портал в Казахстане

Белстат назваў самыя брудныя рэкі ў Беларусі



Першае месца ў рэйтынгу заняла Свіслач, у тройцы лідараў - Бярэзіна і Нёман.

У разліках спецыялісты ўлічвалі канцэнтрацыю забруджвальных рэчываў — нітратаў, фасфат-іонаў і амоній-іонаў — у рачной вадзе за мінулы год.

Першае месца ў рэйтынгу заняла рака Свіслач. Яна бярэ пачатак на Мінскім узвышшы і ўпадае ў Бярэзіну каля вёскі Свіслач Асіповіцкага раёна.

У тройцы лідараў — Бярэзіна і Нёман.

Назваць чыстымі ў Нацыянальным статыстычным камітэце не змаглі рэкі Буг, Мухавец, Вілію, Днепр, Сож, Прыпяць. На апошнім месцы ў топ-10 размясцілася Дзвіна.

У краіне надаюць увагу і стану пляжаў. У чацвер спецыялісты Мінскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі правяралі, дзе гараджанам адпачываць бяспечней. Самыя лепшыя пазіцыі заняло Цнянскае вадасховішча.

Мінск, 3 жніўня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/1/44419
Текущая дата: 06.05.2024