Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 55-годдзем Сяргея Бубку, прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны



Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з 55-годдзем Сяргею Бубку, прэзідэнту Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны, члену Выканаўчага камітэта Міжнароднага алімпійскага камітэта.

У Беларусі Сяргей Бубка шырока вядомы як легендарны чэмпіён і аўтарытэтны кіраўнік, спартыўныя дасягненні і працоўная дзейнасць якога сталі прыкладам для мільёнаў маладых атлетаў, гаворыцца ў віншаванні.

"І сёння вы аддаяце шмат сіл і энергіі папулярызацыі здаровага ладу жыцця, сцвярджэнню алімпійскіх каштоўнасцяў і ўмацаванню дружбы паміж народамі", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

БелаПАН
Мінск, 4 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/1/45844
Текущая дата: 26.04.2024