Дзяржава дапамагае аднаўляць і шукаць спонсараў для рэканструкцыі храмаў.
Усе культавыя аб’екты ў Беларусі ўнікальныя, паведаміў намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Сяргей Герасіменя.
Ён адзначыў, што для развіцця рэлігійнага турызму важную ролю адыгрывае стварэнне неабходнай інфраструктуры. Паводле яго слоў, у рэспубліцы дастаткова аб’ектаў такога кшталту – 2 871. Яшчэ 184 культавыя збудаванні цяпер знаходзяцца на стадыі будаўніцтва.
"Хачу адзначыць, што культавыя аб’екты ў нас унікальныя. Унікальныя і помнікі гісторыка-культурнай каштоўнасці, помнікі культурнага дойлідства. У асноўным яны дзеючыя. Там, дзе няма прыходаў, яны чакаюць сваёй чаргі да аднаўлення. Але ўзнікаюць і абсалютна новыя, якіх за гады незалежнасці нашай краіны з’явілася шмат", - сказаў Герасіменя на прэс-канферэнцыі.
Намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей удакладніў, што толькі ў Мінску за апошнія гады з’явілася некалькі сакральных збудаванняў – Усіхсвяцкі храм у 2008-м, Саборная мячэць у 2016-м, Армянская апостальская царква ў 2024-м.
Што да аднаўлення храмаў, то ён растлумачыў, што ў дадзены момант дзяржава робіць усё магчымае для гэтага.
"Кожны (рэлігійны) аб’ект аднаўляецца па-рознаму, няма адзінага алгарытму. Дзесьці замежныя спонсары аб’яўляюцца. Некаторыя аб’екты быццам бы на слыху і на вачах, як Слонімская сінагога, але не лёс. Мабыць, не час. Дзяржава дапамагае аднаўляць інфраструктуру, знаходзіць спонсараў. Але тут першую скрыпку павінны іграць самі канфесіі, прыходы, таму што вера – гэта свабода кожнага чалавека, і менавіта ад яго ініцыятывы залежыць, ці будзе тут новы храм узведзены, адноўлены.
Ён таксама заявіў, што ў 2025 годзе рэлігійны турызм у Беларусі чакае шмат падзей. Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца ў рэгіёнах: 900-годдзе Свята-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку, 555 гадоў Жыровіцкаму абразу Божай Маці, 505 гадоў Жыровіцкаму манастыру.
Акрамя таго, стагоддзе будзе адзначаць Пінская дыяцэзія Рымскай каталіцкай царквы, 125 гадоў споўніцца Гродзенскай епархіі і 1020 гадоў – Тураўскай епархіі.
Sputnik Беларусь, 12 студзеня 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/1/76795
Текущая дата: 13.01.2025