Белорусский портал в Казахстане

Беларускія паралімпійцы занялі 27-е месца ў медальным заліку стартаў у Токіа



Па выніках Паралімпіяды ў Токіа нацыянальная каманда Беларусі заняла 27-е месца ў медальным заліку.

Зборная Беларусі на Паралімпіядзе ў Токіа выйграла сем медалёў: пяць залатых, адно срэбра і адну бронзу.

У Токіа беларускія спартсмены выступалі ў пяці відах спорту. Найбольшы ўклад у медальную скарбонку ўнёс плывец Ігар Бокій, на рахунку якога пяць узнагарод вышэйшай пробы. Срэбра выйграў плывец Ягор Шчалканоў. Бронза на рахунку лёгкаатлеткі Пятрэнка Лізаветы ў кіданні дзіды.

Першынствавалі ў медальным заліку паралімпійцы Кітая (95-60-51), другое месца ў Вялікабрытаніі (41-38-44), зборная ЗША заняла трэцяе (36-36-31).

Нагадаем, што на Паралімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанейра беларусы заваявалі 10 узнагарод — восем залатых і дзве бронзавыя, заняўшы 19-е месца ў агульнакамандным медальным заліку.

Для беларускіх спартсменаў старт у Токіа — гэта сёмая летняя Паралімпіяда. Усяго з часу Атланты-1996 прадстаўнікі Беларусі заваявалі 98 медалёў (36-32-30).

У спаборніцтвах у Токіа выступілі каля 4 тыс. паралімпійцаў, якія прадстаўляюць больш за 160 краін свету. Яны разыгралі 539 камплектаў узнагарод у 22 відах спорту.

Звязда, 5 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/11/60357
Текущая дата: 24.11.2024