Белорусский портал в Казахстане

Зону адпачынку «Дом для ўсіх» уладкуюць у лясным масіве ва Уруччы



У гарадскім лесе ў межах вул. Старынаўскай і Нікіфарава ва Уруччы з`явіцца добраўпарадкаваная зона адпачынку для дзяцей і дарослых, паведамілі ў Мінскай лесапаркавай гаспадарцы.

Ідэя стварэння зоны адпачынку для дзяцей і дарослых належыць работнікам прадпрыемства, якія і будуць яе ўвасабляць. Для гэтых мэтаў вызначана паляна плошчай прыкладна 0,5 га. Тут усталююць альтанкі, лаўкі, гульнявыя канструкцыі, скульптуры звяркоў і казачных персанажаў. Прычым ўсё абсталяванне працаўнікі прадпрыемства вырабяць з драўніны ўласнымі сіламі і з прыцягненнем майстроў-разьбяроў. Уваходную групу зоны адпачынку увянчае разьбяная шыльда «Дом для ўсіх».

Чакаецца, што працы завершаць да верасня бягучага года.

Звязда, 4 траўня 2021


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/12/59125
Текущая дата: 28.12.2024