Белорусский портал в Казахстане

У гродзенскім Старым замку археолагі знайшлі ў палацы падлогу XVI стагоддзя



У Гродне прадаўжаецца даследаванне палаца на тэрыторыі Старога замка. У раёне былога ўвахода ў касу музея археолагі знайшлі падлогу XVI стагоддзя, паведамілі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Фатаграфіі знаходкі размешчаны ў групе ў Facebook, прысвечанай Старому замку.

Апошнім часам у замку актыўна праводзяцца комплексныя навуковыя даследаванні. "Іх вынікі будуць узяты за аснову пры прыняцці праектных рашэнняў па другой чарзе рэканструкцыі Старога замка. Работа над праектам ужо вядзецца", - падкрэслілі ва ўпраўленні. У прыватнасці, прадаўжаюцца археалагічныя даследаванні як уздоўж фасада палаца, так і ўнутры яго.

Дарэчы, раней былі праведзены зандажы звонку і ўнутры будынка. Аб выніках расказалі на навуковай канферэнцыі ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі ў канцы красавіка. Пытанні рэканструкцыі замка тады разгледзелі і на аснове інвентароў XVІI-XVIII стагоддзяў.

Рэканструкцыя аднаго са старэйшых замкаў Беларусі пачалася ў 2017 годзе і вядзецца ў некалькі этапаў. Першая чарга ўключае, у прыватнасці, будаўніцтва мернай хаты, сярэдняй вежы і камяніцы, а таксама пракладку неабходных камунікацый. Ужо летам, як чакаецца, галоўная экспазіцыя Старога замка ў Гродне пачне прымаць наведвальнікаў.

5 мая 2021, Гродна
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/12/59155
Текущая дата: 28.12.2024