Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў пераможцаў жаночага парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.
Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс 19 лютага ў вырашальным матчы абыгралі чэшскі дуэт Барбара Крэйчыкава / Кацярына Сінякова - 6:4, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 20 хвілін.
Для Арыны Сабаленка і Элізэ Мертэнс гэта другі чэмпіёнскі тытул на парных спаборніцтвах серыі "Вялікага шлема". У 2019 годзе яны выйгралі US Open. Акрамя таго, у іх актыве яшчэ тры перамогі на іншых вялікіх турнірах пад эгідай WTA.
19 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА
19 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/13/58385
Текущая дата: 24.11.2024