«Фінал чатырох» Кубка Салея сезона-2020/21 пройдзе ў Гомелі, паведамляе Федэрацыя хакея Беларусі.
Акрамя падапечных Сяргея Стася за Кубак Салея будуць змагацца мінскае «Дынама» і «Юнацтва». Яшчэ адзін удзельнік вырашальнай стадыі турніру вызначыцца ў вочным супрацьстаянні «Дынама-Маладзечна» і аршанскага «Лакаматыва», якое адбудзецца 26 жніўня.
Лёсаванне фінальнага раунда Кубка пройдзе 27 жніўня. Сталічныя каманды будуць разведзеныя па турнірнай сетцы і згуляюць з пераможцамі груп А і В.
Матчы «Фіналу чатырох» Кубка Салея адбудуцца 29 і 30 жніўня. На суботу намечаны паўфіналы, у нядзелю тыя, хто саступіць, згуляюць паядынак за бронзавыя медалі, а пераможцы разыграюць галоўны трафей.
Звязда, 25 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/14/55625
Текущая дата: 28.12.2024