Белорусский портал в Казахстане

Мінск увайшоў у топ-3 гарадоў СНД з самымі цікавымі мерапрыемствамі на 23 лютага



Мінск увайшоў у топ-3 гарадоў СНД з самымі цікавымі мерапрыемствамі і салютамі ў Дзень абаронцаў Айчыны (23 лютага) у расійскіх турыстаў, паведамляе партал ТурСтат.

"У тры святочныя выхадныя з 22 да 24 лютага расіяне аддаюць перавагу таму, каб скарыстацца імі для турыстычных паездак", - адзначаюць складальнікі спіса.

Акрамя Мінска ў першую дзясятку гарадоў СНД, самых цікавых для святочных тураў і падарожжаў у Дзень абаронцаў Айчыны, у 2020 годзе ўвайшлі Масква, Санкт-Пецярбург, Севастопаль, Наварасійск, Керч, Тула, Валгаград, Мурманск і Смаленск.

Рэйтынг складзены па выніках аналізу прывабнасці і ўнікальнасці святочных мерапрыемстваў.

7 лютага 2020, Мінск
Юлія Неманкова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/15/51661
Текущая дата: 28.12.2024