Беларускі спартсмен Уладзімір Самсонаў пералічыў 10 тыс. еўра на дабрачынны рахунак для дапамогі медустановам краіны ў барацьбе з каранавірусам, паведаміла на прэс-служба Міністэрства спорту і турызму.
Уладзімір Самсонаў - заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь і шматгадовы лідар нацыянальнай зборнай па настольным тэнісе. У яго скарбонцы нямала ўзнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы.
Самсонаў - удзельнік шасці Алімпійскіх гульняў і экс-першая ракетка свету. А акрамя таго - трохразовы пераможца Кубка свету, шасціразовы чэмпіён Еўропы ў розных разрадах, чатырохразовы пераможца "Еўра-топ 12", дзевяціразовы пераможца еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў, уладальнік срэбнага медаля I Еўрапейскіх гульняў у Баку, капітан і Сцяганосец беларускай каманды на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску.
Звязда, 30 сакавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/15/52338
Текущая дата: 28.12.2024