Белорусский портал в Казахстане

Мінск увайшоў у топ-3 гарадоў СНД для падарожжаў на навагоднія кірмашы



Пра гэта паведамляе партал "ТурСтат".

Самыя прывабныя для турыстаў кірмашы на Новы год і Раство ў краінах СНД у снежні 2019 года і студзені 2020-га праходзяць у Расіі, Беларусі, Арменіі і Азербайджане.

У пяцёрку лепшых навагодніх і калядных кірмашоў Расіі і краін СНД 2019-2020 уваходзяць фестываль "Падарожжа ў Раство" ў Маскве, калядны кірмаш у Санкт-Пецярбургу, калядныя і навагоднія кірмашы ў Мінску (Беларусь), Баку (Азербайджан) і Ерэване (Арменія).

"На кірмашах у Мінску турыстаў і гараджан чакаюць драўляныя домікі з вулічнай ежай, ласункамі, глінтвейнам і падарункамі, фотазоны, алеі з зімовых домікаў і святлівыя калідоры", - адзначаюць складальнікі спіса.

Рэйтынг складзены па выніках аналізу папулярнасці і ўнікальнасці навагодніх і калядных фестываляў і кірмашоў.

27 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/16/51055
Текущая дата: 24.11.2024