Белорусский портал в Казахстане

"Зімовы пікнік" арганізуюць у Магілёве 7 студзеня



Гарадскі конкурс на лепшае прыгатаванне страў пройдзе ў Пячэрскім лесапарку Магілёва 7 студзеня, паведамілі ў гарвыканкаме.

"Удзельнікамі стануць каманды прадпрыемстваў і арганізацый, размешчаных у Магілёве і Магілёўскім раёне. Яны будуць спаборнічаць не толькі ў падрыхтоўцы страў, але і іх творчай прэзентацыі", - адзначылі арганізатары.

"Зімовы пікнік" пройдзе ў тры этапы: дэгустацыя, творчая прэзентацыя і спартыўныя спаборніцтвы. Паўплывае на выніковую адзнаку не толькі густ кулінарных шэдэўраў, але і афармленне месца падрыхтоўкі, арыгінальнасць назвы каманды, актыўнасць групы падтрымкі.

Арганізатары конкурсу - Магілёўскі гарвыканкам і Магілёўскі гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу.

БЕЛТА, 3 студзеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/16/51151
Текущая дата: 29.12.2024