Белорусский портал в Казахстане

Стывен Сігал прыляцеў у Беларусь



Галівудскі акцёр прыме ўдзел у фестывалі "SHIMKO збірае сяброў", які адбудзецца 21-23 ліпеня на беразе Іслачы непадалёк ад Мінска.

Стывен Сігал прыляцеў у Беларусь, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook Кірыл Шымко.

"Сустрэлі нашага сябра Стывена Сігала! Заўтра сустракайце на фестывалі "SHIMKO збірае сяброў", - напісаў Шымко.

Як раней распавядаў Шымко, спачатку Сігал адмовіўся ўдзельнічаць у фестывалі, але калі акцёр разабраўся, што гэта за мерапрыемства і якія каштоўнасці яно прапагандуе, то "усё пачало зрастацца".

Раней Сігал ўжо быў у Беларусі і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, які нават пачаставаў акцёра морквай.

Нагадаем, першы ў Беларусі фестываль здароўя "SHIMKO збірае сяброў" адбудзецца 21-23 ліпеня на беразе Іслачы непадалёк ад Мінска.

Мінск, 20 ліпеня 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/18/48835
Текущая дата: 24.11.2024