Белорусский портал в Казахстане

Беларусь увайшла ў топ-5 папулярных кірункаў гастранамічнага турызму



Беларусь увайшла ў топ-5 папулярных напрамкаў для замежнага гастранамічнага турызму, на думку расійскіх падарожнікаў. Дадзенымі апытання падзяліўся расійскі ТурСтат, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".

Нароўні з Беларуссю папулярнымі краінамі для гастранамічных падарожжаў сталі Грузія, Італія, Арменія і Францыя.

Унутры Расіі самымі цікавымі напрамкамі для гастратурызму апынуліся Санкт-Пецярбург, Масква і Казань (Рэспубліка Татарстан).

За гастрападарожжы ў Беларусь прагаласавала 6% рэспандэнтаў, столькі ж галасоў у прыхільнікаў італьянскай і французскай кухні. Лідарам рэйтынгу стала Грузія - 16%, а за гастратуры ў Арменію прагаласавала 10% удзельнікаў апытання.

Звязда, 22 чэрвеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/19/48554
Текущая дата: 29.12.2024