Белорусский портал в Казахстане

Больш за 1200 спартоўцаў выйшлі на дыстанцыі «Мінскага трыятлона»



«Мінскі трыятлон — 2024» сабраў у нядзелю больш як 1200 удзельнікаў.

Галоўныя спаборніцтвы «Палавінка» пачаліся з заплыву на 1900 м на Мінскім моры, затым прайшла велагонка на 90 км, а заключным этапам стаў крос на 21 км па набярэжнай Свіслачы і парку Перамогі з фінішам каля сталічнага Палаца спорту.

Акрамя таго, прызёраў выяўляюць на дыстанцыях «Спрынт», «Алімпік» і жаночым забегу Lady Run.

Першы «Мінскі трыятлон» прайшоў у 2018 годзе, і з кожным годам яго папулярнасць расце. Тады ў ім выступілі ўсяго каля 300 спартсменаў, а цяпер іх было ў чатыры разы больш.

Звязда, 4 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/2/74857
Текущая дата: 24.11.2024