Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Астраханская вобласць маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў сферы турызму



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.

Беларусь і Астраханская вобласць маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў сферы турызму. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы міністра спорту і турызму Беларусі Сяргея Кавальчука з намеснікам старшыні ўрада - міністрам культуры і турызму Астраханскай вобласці Галінай Зацеевай.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва ў галіне турызму. Сяргей Кавальчук падкрэсліў, што Расія традыцыйна з`яўляецца папулярным напрамкам падарожжаў для многіх беларусаў, і расіяне таксама праяўляюць значную цікавасць да Беларусі.

Галіна Зацеева ўжо не першы раз прыязджае ў Мінск, але, па яе прызнанні, кожны раз знаходзіць у беларускай сталіцы што-небудзь новае і цікавае. Кіраўнік ведамства пабывала і ў рэгіёнах Беларусі, дзе яе ўразілі прыродныя ландшафты, старадаўняя архітэктура, нацыянальная кухня і добразычлівасць мясцовых жыхароў. Яна адзначыла, што Астрахань таксама гатова здзіўляць турыстаў.

Горад расце, абнаўляецца інфраструктура, рэстаўрыруюцца гістарычныя будынкі, прадоўжана набярэжная, якая цягнецца ўздоўж Волгі, адкрыты тэатр оперы і балета, працуюць музеі і галерэі, праводзяцца музычныя і гастранамічныя фестывалі.

У Астраханскай вобласці пражываюць каля 130 нацыянальнасцей, і кожная захоўвае ўнікальныя рэцэпты страў з рыбы - галоўнага багацця вадаёмаў паўднёвага рэгіёна.

Галіна Зацеева прапанавала арганізаваць інфатур па вобласці для беларускіх тураператараў. Сяргей Кавальчук падтрымаў ініцыятыву расійскай калегі і адзначыў, што Беларусь гатова супрацоўнічаць з Астраханскай вобласцю не толькі ў сферы турызму, але і спорту.

30 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/24/44731
Текущая дата: 24.11.2024