Белорусский портал в Казахстане

У Тураве завяршыўся сямейны забег «Сцежкай крыжа»



Аб гэтым паведмляе раённая газета «Новае Палессе».

Забег пад эгідай Міністэрства спорту і турызму Беларусі прайшоў у старажытным горадзе ўпершыню. Яго назва адлюстроўвае адну з унікальных выдатных мясцін Турава — крыжы, якія растуць.

Лёгкаатлеты спаборнічалі на дыстанцыях на 2 км і на 5 км. А сямейны забег на 1 км можна было пераадолець у любым тэмпе.

Усе без выключэння ўдзельнікі забегу атрымалі ўзнагароды.

Звязда, 23 липеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/3/70173
Текущая дата: 14.05.2024