Белорусский портал в Казахстане

II Гульні краін СНД пацвярджаюць, што спорт па-за палітыкай



Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

«Гэта знакавае, яркае мерапрыемства, якое пацвярджае, што спорт па — за палітыкай, а добразычлівыя адкрытыя адносіны Беларусі і Расіі да спартсменаў з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, з дружалюбных краін, нязменныя і асабліва значныя», — сказаў дзяржсакратар.

Ён нагадаў, што ўпершыню Гульні краін СНД прайшлі ў 2021 годзе ў Казані. Тады ў сталіцу Татарстана прыехалі больш за 1500 удзельнікаў і больш за 1100 спартсменаў ва ўзросце ад 14 да 23 гадоў з дзевяці краін. «Сёння на гасцінную зямлю брацкай рэспублікі прыбылі дэсанты ўжо з 23 дзяржаў, а агульная колькасць спартсменаў — больш за дзве тысячы», — канстатаваў Дзмітрый Мезенцаў.

«Важна сказаць, што для нас практыка і новы досвед правядзення такіх маштабных спаборніцтваў, якія пройдуць у Мінску, Брэсце, Гомелі, Гродне, Віцебску, Магілёве, Жлобіне, Маладзечне, Оршы, Салігорску, вельмі важныя. Мы абавязкова ўлічым гэта пры правядзенні з пачатку кастрычніка да сярэдзіны снежня мерапрыемства Саюзнай дзяржавы — юбілейнай 20-й спартакіяды для дзяцей і юнацтва. У ёй возьме ўдзел рэкордная за ўсю гісторыю правядзення спартакіяды колькасць спартсменаў — больш за тысячу чалавек», — дадаў дзяржсакратар.

Звязда, 4 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/3/70361
Текущая дата: 10.05.2024